Орбан заявіў пра перамогу на выбарах у Венгрыі

Пераможца выбараў — дзеючы прэм'ер-міністр — адзначыў, што цяпер для партыі ўлады будзе мудра паводзіць сябе сціпла. Ён таксама падзякаваў замежным выбаршчыкам.

Віктар Орбан заявіў пра сваю перамогу на выбарах. Фота: hvg.hu

Віктар Орбан заявіў пра сваю перамогу на выбарах. Фота: hvg.hu

На парламенцкіх выбарах у Венгрыі перамагла партыя ўлады. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан. У кароткай прамове ў ноч з нядзелі на панядзелак, 9 красавіка, Орбан абвясціў пра сваю перамогу на выбарах, паведамляе hvg.hu.

 "Мы перамаглі!" — сказаў Орбан падчас выступу ў штабе кіруючай партыі “Фідэш”, і дадаў, што "Венгрыя атрымала вялікую перамогу".

 Прэм'ер-міністр казаў вельмі коратка, прысутныя не мелі магчымасці задаць пытанні. Ён адзначыў, што "зараз (для партыі ўлады) будзе мудра паводзіць сябе сціпла", не патлумачыўшы, пра што гаворка.

 Таксама Орбан падзякаваў тым, хто аддаў галасы за партыю “Фідэш”, і асобна вылучылі замежных венграў, "якія дапамаглі абараніць радзіму".

Як вядома, прадстаўнікі венгерскай абшчыны за мяжой галасавалі пераважна за партыю ўлады, без іх падтрымкі “Фідэш” хутчэй за ўсё не атрымаў бы канстытуцыйную большасць.

Як паведамлялася, пры падлічаных 85% галасоў кіруючая партыя “Фідэш” атрымлівае 133 з 199 месцаў у парламенце. Нагадаем, лідары апазіцыйных венгерскіх партый падалі ў адстаўку пасля парламенцкіх выбараў.

Паводле korrespondent.net