Па шляху да распаду Расіі. Татарстан узяў курс на ўзброенае паўстанне і аддзяленне ад Масквы

Расійскія рэгіёны хочуць аддзяліцца ад Масквы, і гэта добры момант. Ён павінен прывесці да развалу рэжыму Уладзіміра Пуціна і пайсці на карысць Украіне і іншым краінам, заявіў у эфіры ўкраінскага «24 канала» так званы «прэм'ер-міністр незалежнага Татарстана» Рафіс Кашапаў.

Адзін з варыянтаў распаду Расіі. Малюнак з сайта idel-ural.org

Адзін з варыянтаў распаду Расіі. Малюнак з сайта idel-ural.org


Татарскі апазіцыянер адзначыў, што актывісты народных меншасцяў вядуць актыўную працу, а ў расійскіх рэгіёнах, у тым ліку падпольна, утварыліся партыі, якія прымуць удзел у Форуме свабодных народаў Расіі.


Што такое Форум свабодных народаў

Форум свабодных народаў — гэта платформа для камунікацыі прадстаўнікоў карэнных народаў Расіі, мэта якіх поўная, кантралюемая і негвалтоўная рэканструкцыя гэтай дзяржавы, распад імперыі. Па словах Рафіса Кашапава, у яго ўвайшлі прадстаўнікі многіх народаў, у прыватнасці Сібіры, Каўказа, Урала.

«Наступны форум павінен адбыцца ў канцы красавіка ў Вашынгтоне. Там я падыму важнае пытанне аб фарміраванні татарска-афіцэрскага складу. Таму што калі наступіць гадзіна “Х”, мы павінны падняць народ на ўзброенае паўстанне. Цяпер ва ўладных структурах сядзяць марыянеткі маскоўскага Крамля. Тых, хто абараняе маскавітаў, мы павінны выкінуць», – адзначыў прэм'ер-міністр незалежнага Татарстана.


Колькі татараў падтрымаюць паўстанне?

Рафіс Кашапаў называе лічбу ў 64% — менавіта столькі жыхароў Татарстана падтрымалі незалежнасць рэспублікі падчас рэферэндуму.

«Мы вядзем грамадска-палітычную працу ў маштабах усёй Расіі. Таму што татары не толькі ў Татарстане. Усе памятаюць, як знішчалі нашу дзяржаву, ладзілі генацыд. Менавіта гэта адбываецца ва Украіне. Гэта было ў Сірыі, Грузіі, Малдове, Дагестане — яны бачаць, але супрацьстаяць не могуць. Машына рэпрэсій вельмі жорстка працуе», — адзначыў ён.


Хто хоча аддзяліцца

У лютым 2023 года стала вядома пра Нацыянальны анлайн-рэферэндум па самавызначэнні 5 рэспублік. Кожная з іх хоча аддзяліцца ад краіны-агрэсара і быць незалежнай. Пра гэта заявілі прадстаўнікі Кёнігсберга (Калінінградская вобласць), Інгрыі (Санкт-Пецярбург), Урала (Екацярынбург), Сібіры (Новасібірск) і Кубані (Краснадарскі край).

Народны дэпутат Украіны Алег Дунда адзначыў, што колькасць рэгіёнаў у Расіі, якія імкнуцца быць незалежнымі, можа павялічвацца. А колькасць удзельнікаў анлайн-рэфендуму «перавысіла чаканні». Па яго словах, у гэтым рэферэндуме прыняло ўдзел больш за 5 мільёнаў чалавек, хаця арганізатары разлічвалі не больш чым на пару сотняў тысяч.