Пабедабесная тарантэла беларусаў у Нэапалі
У цэнтры Неаполя — самага вялікага гораду Паўднёвай Італіі, 6 траўня адбылася акцыя «Бессмертный полк». У выніку раследавання вызначана, што да ейнай арганізацыі маюць непасрэднае дачыненне прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Італіі.
![17_12_642x336.jpg 17_12_642x336.jpg](/img/v1/images/17_12_642x336.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
“Бессмертный полк” — гэта адна з самых вялікіх штогадовых прапагандысцкіх акцыяў “русского мира”, галоўнай мэтай якіх ёсць падмена разумення сапраўдных прычынаў, перадумоваў Другой Сусветнай вайны, тых стратаў і кошту чалавечых жыццяў, якія былі кінутыя ў ейнае гарніла, – неаімперскай рыторыкай, усхваленнем актыўнай мілітарызацыі, сваёй выключнай адметнасці й рамантызацыяй вайны.
![6 траўня, Неапаль 6 траўня, Неапаль](/img/v1/images/23_01_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
6 траўня, Неапаль
Да сёлетняга мітынгу й шэсця “Бессмертного полка” ў Неапалі непасрэдна спрычынілася культурніцкая асацыяцыя “Bellarus”, якая пазіцыянуе сябе ў якасці грамадскага аб’яднання беларускай дыяспары.
![15_835x1024.jpg 15_835x1024.jpg](/img/v1/images/15_835x1024.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Асацыяцыя афіцыйна зарэгістраваная 29.10.2010 года ў Неапалі з адрэсай: 1 Traversa Fosso del Lupo, 24, тэл.: 081 73 68739, маб. 3288928323, e-mail: assoc.bellarus@yahoo.it.
Старшынёю з'яўляецца Пумпулёва Таццяна Іванаўна.
![09_01.jpg 09_01.jpg](/img/v1/images/09_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нарадзілася 11 лістапада меркавана ў в. Журавічы Рагачоўскага раёну Гомельскае вобласці, год нараджэння — н/д. Асацыяцыя “Bellarus” пад ейным кіраўніцтвам хаця фармальна й з'яўляецца беларускай, аднак усяляк прапагандуе й пашырае расійскую культурніцкую прастору, пачынаючы ад арганізацыі расейскамоўных дзіцячых навучальных цэнтраў да правядзення так званых Татальных дыктантаў на расійскай мове пры падтрымцы фонду “Русский мир”.
![Лога з запрашэннем дзіцячага навучальнага цэнтру “Славянский кружок” Лога з запрашэннем дзіцячага навучальнага цэнтру “Славянский кружок”](/img/v1/images/20_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лога з запрашэннем дзіцячага навучальнага цэнтру “Славянский кружок”
Характэрна, што нягледзячы на актыўнае пашырэнне асацыяцыяй расійскай культурніцкай прасторы ў Італіі яна мае шэраг узнагародаў і падзякаў ад урадавых установаў Рэспублікі Беларусь, у тым і ліку і ад Міністэрства замежных справаў нібыта за папулярызацыю й захаванне традыцыяў беларускай культуры за мяжой.
![Сустрэча беларусаў замежжа з кіраўніком МЗС Беларусі У. Макеем (Пумпулёва другая леваруч) Сустрэча беларусаў замежжа з кіраўніком МЗС Беларусі У. Макеем (Пумпулёва другая леваруч)](/img/v1/images/28_01_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сустрэча беларусаў замежжа з кіраўніком МЗС Беларусі У. Макеем (Пумпулёва другая леваруч)
Прапагандысцкая акцыя “Бессмертный полк” пачалася з мітынгу ў цэнтры Неапаля на плошчы Мунічыпіа (plazza Municipio) ля Фантана Нептуну.
![10_01.jpg 10_01.jpg](/img/v1/images/10_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прозвішчы і імёны большай часткі актывістаў гэтай акцыі, звязаных з беларускай асацыяцый у Неапалі, можна даведацца ў спасылцы.
Апроч актывістаў асацыяцыі “Bellarus”, у акцыі непасрэдна ўдзельнічалі прадстаўнікі ад Расіі і кантраляваных ёю тэрарыстычных утварэнняў “Л/ДНР”.
Вядоўцам акцыі сталася Таццяна Леанідаўна Ляўсік, 17.11.1957 г.р., родам меркавана з в. Гудзевічы Мастоўскага раёну Гарадзенскае вобл.
![Тацьцяна Ляўсік – з мікрафонам у руцэ Тацьцяна Ляўсік – з мікрафонам у руцэ](/img/v1/images/11_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тацьцяна Ляўсік – з мікрафонам у руцэ
Адметна, што ў гэтай прапагандысцкай акцыі апроч дарадцы амбасады РФ у Італійскай Рэспубліцы Кастантына Бяляева ўдзельнічаў і ганаровы консул Беларусі ў Неапалі Вінчэнца Трані, старшыня рады дырэктароў расейска-італійскай інвестыцыйнай кампаніі “Concern General Invest”, прэзідэнт беларускай кампаніі “Mikro Leasing”.
![Вінчэнца Трані (леваруч) разам з ганаровым консулам РФ у Неапалі Вінчэнцам Ск'ява, 6 траўня 2018 г. Вінчэнца Трані (леваруч) разам з ганаровым консулам РФ у Неапалі Вінчэнцам Ск'ява, 6 траўня 2018 г.](/img/v1/images/22_01_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вінчэнца Трані (леваруч) разам з ганаровым консулам РФ у Неапалі Вінчэнцам Ск'ява, 6 траўня 2018 г.
След асабліва зазначыць, што Ганаровы кансулят Беларусі ў Неапалі непасрэдна стаўся адным з арганізатараў расійскай прапагандыскай акцыі “Бессмертный полк”.
![Ганаровы консул Беларусі ў Нэапалі Вінчэнца Трані прамаўляе перад удзельнікамі “Бессмертного полка” на тле сцяга тэрарыстычнага ўтварэння “ДНР” (скрыншот відэа) Ганаровы консул Беларусі ў Нэапалі Вінчэнца Трані прамаўляе перад удзельнікамі “Бессмертного полка” на тле сцяга тэрарыстычнага ўтварэння “ДНР” (скрыншот відэа)](/img/v1/images/31_021.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ганаровы консул Беларусі ў Нэапалі Вінчэнца Трані прамаўляе перад удзельнікамі “Бессмертного полка” на тле сцяга тэрарыстычнага ўтварэння “ДНР” (скрыншот відэа)
Характэрна, што ўдзельнікі мерапрыемства трымалі ў рукох апроч патрэтаў ветэранаў Другой Сусветнай вайны таксама выявы знішчаных баявікоў тэрарыстычнага расійскага ўтварэння “ДНР”. У фота ніжэй шчыры адэпт Пуціна трымае ў руце фота Панчука Д.А. (пазыўны “Архар”), ліквідаванага 5 траўня 2016 г. непадалёк н.п. Зайцава (Горлаўская гарадская рада).
![Скрыншот відэа мітынгу “Бессмертного полка”, Неапаль, 6 траўня 2018 г. Скрыншот відэа мітынгу “Бессмертного полка”, Неапаль, 6 траўня 2018 г.](/img/v1/images/14_11_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Скрыншот відэа мітынгу “Бессмертного полка”, Неапаль, 6 траўня 2018 г.
![Забіты баявік 1-га армейскага акупацыйнага корпусу (“ДНР”) 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ Панчук Дзяніс Аляксандравіч. Забіты баявік 1-га армейскага акупацыйнага корпусу (“ДНР”) 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ Панчук Дзяніс Аляксандравіч.](/img/v1/images/24_1_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Забіты баявік 1-га армейскага акупацыйнага корпусу (“ДНР”) 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ Панчук Дзяніс Аляксандравіч.
Гэты факт цалкам дыскрыдытуе мэты й задачы акцыі “Бессмертный полк” што да так званага ўшанавання памяці ветэранаў “Вялікай айчыннай вайны” й ператварае яе на пачварную паводле цынізму й недарэчную й пацешную паводле зместу прапагандысцкую акцыю.
Пасля сканчэння мітынгу адбыўся марш цэнтральнымі вуліцамі Нэапалю да плошчы Дантэ (Piazza Dante).
![26_01.jpg 26_01.jpg](/img/v1/images/26_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Досыць характэрнае відэа з мерапрыемства:
Інфармацыйнае насычэнне акцыі цалкам палягала у межах антыўкраінскай прапагандысцкай гістэрыі. Апроч гэтага дэміўргі лубочнага эпасу вельмі актыўна прыцягвалі да свайго мерапрыемства дзяцей.
![03_01.jpg 03_01.jpg](/img/v1/images/03_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![12_01.jpg 12_01.jpg](/img/v1/images/12_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![04_01.jpg 04_01.jpg](/img/v1/images/04_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На падставе гэтага раследавання можна ўпэўнена сцьвярджаць, што падрыўныя ідэі “русскаго міра” ганьбяць і дыскрэдытуюць не толькі сымбалі перамогі ў найбольш жахлівай вайне чалавецтва, справакаванай і распачатай людажэрнымі таталітарнымі рэжымамі, але й прыніжаюць гонар і годнасць мільёнаў чалавек, кінутых у ейнае гарніла, якія насуперак тыраніі, нечалавечых умоваў, масавых рэпрэсіяў савецкае карнае сыстэмы, – знішчылі пачварны нацысцкі рэжым.
Гэтае раследаванне пакліканае перадусім узняць належную рэакцыю грамадзянскай супольнасці, а таксама кіраўнцтва Міністэрства замежных справаў Беларусі што да недапушчальнасці падобных інфармацыйна-прапагандысцкіх дыверсіяў беларускіх суайчыннікаў за мяжою. МЗС мае адрэагаваць й правесці адпаведную працу з Ганаровым кансулятам Беларусі ў Неапалі й данесці яму пазіцыю пра імкненне афіцыйнай улады захаваць статус так званага рэгіянальнага донару бяспекі. Падобныя правакацыі з удзелам упаўнаважаных знешнепалітычным ведамствам асобаў падрываюць пазіцыі мінскай перамоўнай пляцоўкі што да ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе й спрычыняюцца да актыўнага абмяркавання пра ейны перанос у больш нейтральную краіну.
informnapalm.org