Памежахова Польшчы паведаміла пра 48 спробаў парушэння мяжы мігрантамі
Мігранты двойчы спрабавалі сілай прарвацца праз мяжу Польшчы. Пра гэта паведамляе памежная ахова краіны.

На ўчастку заставы ў Дубічах-Царкўных мяжу на трываласць выпрабавалі 23 мігранты, а на ўчастку заставы ў Чарэмшы — 7 чалавек.
Польскія памежнікі сцвярджаюць, што ў іх патрулі кідалі камяні з беларускага боку, піша REFORM.by.
Усяго за 2 траўня былі зроблены 48 спроб парушэння мяжы мігрантамі. Згадваюцца грамадзяне Емена, Ірана і Кітая.