Памёр былы генсек ААН Кофі Анан

Яму было 80 год.

cofee_anan.jpg


Былы генеральны сакратар ААН Кофі Анан памёр ва ўзросте 80 год. Аб гэтым заявілі прадстаўнікі фонду ягонага імя, — піша Meduza.
Кофі Анан нарадзіўся ў брытанскай калоніі Залаты Бераг (пасля атрымання незалежнасці — Гана), у 1938 годзе. Працаваў у структурах ААН з пачатку 1960-х; з 1993-га адказваў за міратворчыя аперацыі, а праз тры гады быў абраны генсекам ААН, стаўшы першым афрыканцам на гэтай пасадзе.
У 2001 годзе Кофі Анан атрымаў Нобелеўскую прэмію міра за "аднаўленне ААН" і "наданне прыярытэту правам чалавека", а таксама быў пераабраны на другі тэрмін. Пасля сыходу з пасады генсека ААН у 2007, Кофі Анан удзельнічаў ва ўрэгуляванні канфлікта ў Кеніі, а ў 2012 быў назначаны пасланнікам ААН і Лігі арабскіх дзяржаў па Сірыі, аднак хутка пакінуў гэтую пасаду.