Парашэнка пагадзіўся на «асаблівы статус» асобных рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей
Прэзідэнт Пётр Парашэнка ў Ньюпарце (Уэльс, Вялікабрытанія) заявіў аб дасягненні дамоўленасцей аб перамір'і і прывёў ўмовы гэтых дамоўленасцей.
«Еўрапейская праўда» прыводзіць поўны тэкст заявы кіраўніка дзяржавы ў перакладзе на ўкраінскую (Парашэнка звяртаўся да
прысутных па-ангельску).
«Як вы ведаеце, у Мінску на пасяджэнні трохбаковай групы (па ўрэгуляванні канфлікту) быў
падпісаны пратакол.
У гэтым пратаколе прадугледжаны канкрэтныя крокі па ўсталяванні міру і стабільнасці ў частцы Данецкай і Луганскай абласцей.
Грунтуючыся на гэтым пратаколе, я даў указанне кіраўніку маёй арміі абвясціць перамір'е пачынаючы з 18.00 па кіеўскім часе.
Вельмі важна, каб гэта перамір'е цягнулася доўга, гэта дасць нам магчымасць працягнуць палітычны дыялог, які прынясе мір і стабільнасць у Данбас.
Я хачу таксама даць вам інфармацыю, што гэта ўключае дарожную карту, дзе павінны быць прапісаны практычныя крокі па кожным пункце з пратаколу.
Таксама гэта будзе ўключаць амністыю — гэта значыць усё, што ёсць у маім мірным
плане.
Я магу сказаць, што сёння я вельмі задаволены вынікамі саміту і вельмі задаволены, што дамоўленасць аб перамір'і дасягнута менавіта падчас саміту.
Я магу таксама пацвердзіць, што гэта перамір'е грунтуецца на дамоўленасцях, якія былі дасягнуты падчас маёй тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Пуціным, і гэта з'яўляецца важным,
улічваючы гарантыі таго, што гэта перамір'е працягнецца доўга. Зараз гэта — наша агульная (з Пуціным) адказнасць.
Я магу запэўніць, што з украінскага боку мы зробім усё магчымае, каб захаваць мір і стабільнасць ва ўсходняй частцы Украіны.
Таксама хачу запэўніць, што гэта перамір'е дасягнута на аснове майго мірнага плана, гэта значыць на аснове павагі суверэнітэту і цэласнасці Украіны».
eurointegration.com.ua