Парашэнка спадзяецца на вяртанне Крыма ў наступным годзе
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка спадзяецца, што ўжо ў наступным годзе Крым будзе падкантрольны Кіеву.

Фота president.gov.ua
Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта ён заявіў падчас выступу на 14-й штогадовай міжнароднай канферэнцыі «Ялцінская еўрапейская стратэгія» (YES) у Кіеве.
У прыватнасці, пад час выступу ён выказаў надзею, што наступная канферэнцыя YES, якая раней праходзіла ў Ялце, у наступным годзе зноў адбудзецца там.
«У наступным годзе сустрэнемся ў Ялце», — сказаў ён. «Пералiк рэформаў будзе вельмі доўгі, таму што гэта адзіная магчымая для нас стратэгія — мірна вярнуць не толькі Данбас, а разам з бязвізавым рэжымам, Пагадненнем аб асацыяцыі з ЕС мы вернем і Ялту. На самой справе такая мэта на наступны год у нас», — сказаў кіраўнік дзяржавы.