Парушальнікі правоў чалавека засядаюць у Радзе па правах чалавека
Некаторыя з краін, у якіх правы чалавека парушаюцца самым жорсткім і
крывавым чынам, атрымалі крэслы ў Радзе па правах чалавека ААН. У
прыватнасці, на гэтыя месцы былі абраныя Філіпіны і Эрытрыя.
![phillipines.jpg phillipines.jpg](/img/v1/images/phillipines.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Філіпіны, Бахрейн і Эрытрыя — сярод краін, якія былі абраныя ў Раду па правах чалавека ў мінулую пятніцу - што вызвала крытыку з боку праваабарончых груп ЗША.
18 краін з 6 рэгіёнаў былі абраныя для паседжанняў на трохгадовы тэрмін. Агулам рада складаецца з 47 чальцоў.
Human Rights Watch заклікала краіны ААН супрацьстаяць назначэнню прадстаўнікоў Эрытрэі і Філіпінаў з-за зафіксаваных там парушэнняў правоў чалавека, названых "пачварнымі". Пад пытанне былі пастаўленыя таксама Бахрэйн і Камерун.
"Вайна з наркотыкамі" філіпінскага прэзідэнта Радрыга Дутэртэ с ліпеня 2016 унесла жыцці 4 000 чалавек - толькі па афіцыйных дадзеных. Рэальная колькасць ахвяраў ацэніваецца прыкладна ў 12 000. Урад адвяргае ўсялякую крытыку.
Эрытрэя — адна з найбольш аўтарытарных краін свеце. Яе неабмежаваная палітыка ў сферы вайсковага прызыву прымусіла дзесяткі тысяч збегчы з краіны. Праваабарончыя групы кажуць, што вайсковы прызыў у краіне амаль заўсёды азначае прымусовы труд і рабства..
Дырэктар Human Rights Watch's пры ААН, Луі Шарбанэ, кажа, што права неаспрэчвальнага голасу ў дадзеным выпадку з'яўляецца насмешкай з самога слова "выбары".
Дарэчы, ЗША пакінула Раду ў чэрвені, назваўшы яе "крывадушнай" і абвінаваціўшы ў скіраванасці супраць Ізраілю.
Паўнамоцтвы Рады: абмяркоўваць пытанні датычныя правоў чалавека, рабіць рэкамендацыі і ствараць міжнародныя камісіі для расследавання і вынаходніцтва фактаў, расследаваць парушэнні правоў чалавека.
Паводле Deutsche Welle