Пасля акупацыі плошчы вінаграднікаў у Крыме скараціліся ў тры разы
Плошчы вінаграднікаў, якія ў Крыме традыцыйна дасягалі за 100 000 гектараў, зараз скараціліся амаль утрая і складаюць каля 30 000 гектараў.

Такую інфармацыю, як паведамляе сайт «Крим.Реалии», агучыў старшыня камітэта падкантрольнага Расіі парламента Крыму па пытаннях аграрнай палітыкі, экалогіі і прыродных рэсурсаў Ігар Буданаў.
«Каб адрадзіць галіну і вярнуць ёй ранейшыя маштабы, неабходна вырашыць шэраг праблемных пытанняў, як на федэральным, так і на рэгіянальным узроўнях. З улікам значнасці вінаградарскай-вінаробнай галіны ... рэгуляваць дзейнасць вінаробных прадпрыемстваў неабходна асобным профільным законам», — сказаў Буданаў.
У 2016 годзе расійскі аграрны міністр раскрытыкаваў крымскае вінаградарства.
Падкантрольны Расіі кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў пасля заявіў пра намер зрабіць паўвостраў «вядучым рэгіёнам Расіі, які зможа на роўных канкураваць з сусветнымі лідарамі вытворчасці якасных вінаў і вінаграда».
Пасля анэксіі Крыма вінаробы паўвострава мелі праблемы праз пераход галіны ў расійскую стандартызацыю і патрабаванні законаў.
radiosvoboda.org