Першая ў Еўропе: У Польшчы адзначаюць Дзень Канстытуцыі

Сёння спаўняецца 225 гадоў ад абвяшчэння Канстытуцыі 3 мая.

983caaf9_d7ce_430d_ad16_369b31102cfd.file


Адзначэнне нацыянальнага свята пачнецца ўрачыстай святой імшой за айчыну ў варшаўскай архікатэдры святога Яна Хрысціцеля. У ёй возьме ўдзел прэзідэнт Анджэй Дуда, паведамляе www.radyjo.net.

 

У першай палове дня ў Каралеўскім замку адбудзецца цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод. Апоўдні на Замкавай плошчы прэзідэнт выступіць з прамовай з нагоды Дня Канстытуцыі.

 

У другой палове дня ў садзе Прэзідэнцкага палаца кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з гасцямі, у тым ліку з дыпламатычным корпусам. Увечары на Тэатральнай плошчы адбудзецца імпрэза "Vivat maj trzeci maj". У Варшаве таксама адбудзецца гістарычны шапцыр з нагоды 225-годдзя абвяшчэння Канстытуцыі 3 мая.

 

У Палацы на Выспе, што ў парку Каралеўскія Лазенкі, будзе выстаўленая копія Канстытуцыі 3 мая. Пра першы ў Еўропе і другі на свеце, пасля ЗША, асноўны закон краіны, распавядуць адмыслоўцы, якія патлумачаць ролю, што адыграў у яе ўхваленні кароль Станіслаў Аўгуст, і прааналізуюць змест Канстытуцыі 3 мая.