Арыгінальныя навіны прыходзяць з Перу. Правадыры індзейскіх плямёнаў распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што з красавіка яны пачалі весці вайсковыя дзеянні супраць цэнтральнага ўраду. Быццам бунт
падтрымалі аж 1350 камун індзейцаў. Не давераць гэтай інфармацыі цяжка. Камюніке падпісвае сам Хуга Бланка — легендарны правадыр чырванаскурых, які бярэ ўдзел у руху індзейцаў з легендарнага
паўстання 1960 года (за гэта ён атрымаў 25 гадоў турмы). У 1975-м Бланка выйшаў на волю па амністыі і збег у Швецыю. Потым вярнуўся, зноў збег і зноў вярнуўся. У пачатку 90-х з яго ініцыятывы была
заснавана Канфедэрацыя сялян і Асацыяцыя развіцця джунгляў Перу (AIDESEP). Бланка кажа, што мэта цяперашняга паўстання — узяць кантроль над кампаніямі, якія наносяць шкоду прыродзе. Пакуль
ніякіх навінаў пра вайсковыя сутычкі індзейцаў і праўладных войскаў не паступала. Хіба што на адной з рэк індзейцамі блакіраваны караблі, якія належаць нафтавай кампаніі.
Па матэрыялах «Left green weekly» (Аўстралія)
Перу. Паўстанне індзейцаў
- Замежжа
- 09-05-2009
Арыгінальныя навіны прыходзяць з Перу. Правадыры індзейскіх плямёнаў распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што з красавіка яны пачалі весці вайсковыя дзеянні супраць цэнтральнага ўраду. Быццам бунт
падтрымалі аж 1350 камун індзейцаў. Не давераць гэтай інфармацыі цяжка. Камюніке падпісвае сам Хуга Бланка — легендарны правадыр чырванаскурых, які бярэ ўдзел у руху індзейцаў з легендарнага
паўстання 1960 года (за гэта ён атрымаў 25 гадоў турмы). У 1975-м Бланка выйшаў на волю па амністыі і збег у Швецыю. Потым вярнуўся, зноў збег і зноў вярнуўся.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: