Перу. Супраць Чавеса створаны геапалітычны блок
У Лацінскай Амерыцы з’явілася новае інтэграцыйнае аб’яднанне. У яго склад увайшлі краіны Ціхаакіянскага ўзбярэжжа: Перу, Чылі, Мексіка і Калумбія. Мэта блока — паглыбленне эканамічнага супрацоўніцтва паміж удзельнікамі, захоп новых рынкаў, у першую чаргу ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, а ў перспектыве — стварэнне агульнага рынка. На саміце чатырох краін падпісаная “дарожная карта, якая вызначае асноўныя кірункі супрацоўніцтва ў вытворчай сферы і аказанні паслуг. Новае аб’яднанне атрымала назву PACIFICA.
У Лацінскай Амерыцы з’явілася новае інтэграцыйнае аб’яднанне. У яго склад увайшлі краіны Ціхаакіянскага ўзбярэжжа: Перу, Чылі, Мексіка і Калумбія. Мэта блока —
паглыбленне эканамічнага супрацоўніцтва паміж удзельнікамі, захоп новых рынкаў, у першую чаргу ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, а ў перспектыве — стварэнне агульнага рынка. На саміце чатырох
краін падпісаная “дарожная карта, якая вызначае асноўныя кірункі супрацоўніцтва ў вытворчай сферы і аказанні паслуг. Новае аб’яднанне атрымала назву PACIFICA. Між тым,
эксперты шукаюць сапраўдны матыў інтэграцыі. Магчыма, чацвёрка хоча такім чынам скласці канкурэнцыю Бразіліі, якая стала галоўным фінансавым цэнтрам мацерыка. Іншыя кажуць, што гэта хутчэй
аб’яднанне супраць Венесуэлы і іншых радыкальных левых краін — Эквадора, Балівіі і Нікарагуа.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)