Польшча. Левыя агітуюць целам

Шмат спекуляцый выклікала публікацыя фатаграфій цела Войцеха Алейнічка, старшыні Саюза левых дэмакратаў у часопісе "Wprost". На яго старонках Войцех дэманструе фрагменты свайго цела. Некаторыя лічаць, што левыя напярэдадні выбараў у Еўрапарламент вырашылі зрабіць стаўку на сексуальныя меншасці. Сапраўды, сайты прыхільнікаў нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі радасна рэагуюць на выявы Войцеха. “Фантастычна, — піша адзін з наведвальнікаў сайту Homiki.pl. Іншыя кажуць, што падобныя сесіі — тупы плагіят.

Шмат спекуляцый выклікала публікацыя фатаграфій цела Войцеха Алейнічка, старшыні Саюза левых дэмакратаў у часопісе "Wprost". На яго старонках Войцех дэманструе фрагменты свайго цела. Некаторыя лічаць, што левыя напярэдадні выбараў у Еўрапарламент вырашылі зрабіць стаўку на сексуальныя меншасці. Сапраўды, сайты прыхільнікаў нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі радасна рэагуюць на выявы Войцеха. “Фантастычна, — піша адзін з наведвальнікаў сайту Homiki.pl. Іншыя кажуць, што падобныя сесіі — тупы плагіят. Нешта падобнае рабілі шматлікія левыя палітыкі на Захадзе, каб атрымаць галасы геяў і лесбіянак. Абама нават пагадзіўся зняцца на вокладцы аднаго з часопісаў “блакітных. Апошняя версія: Алейнічак рабіў стаўку на жанчын, якія быццам бы ў захапленні ад яго канстытуцыі. Сам Алейнічак упарта адмаўляецца каментаваць тыя здымкі.
Пра матэрыялах "Dzennik" (Польшча)