Польшча. Ніхто не хоча адпачываць з лібераламі
Польская сацыялагічная служба «Homo Homini» правяла цікавае апытанне. Палякаў апыталі наконт таго, з якім палітыкам яны хацелі б (або не) паехаць у летні адпачынак. Абсалютным антырэкардсменам стаў Лешэк Бальцаровіч, архітэктар польскіх ліберальных рэформ. З ім разам жадаюць адпачываць толькі 0,3 працэнта апытаных. На другім месцы яшчэ адзін ліберал — Яраслаў Говін, дэпутат Сейму. А вось ідэйныя праціўнікі лібералаў, наадварот, карыстаюцца попытам у адпачываючых.
Польская сацыялагічная служба «Homo Homini» правяла цікавае апытанне. Палякаў апыталі наконт таго, з якім палітыкам яны хацелі б (або не) паехаць у летні адпачынак. Абсалютным
антырэкардсменам стаў Лешэк Бальцаровіч, архітэктар польскіх ліберальных рэформ. З ім разам жадаюць адпачываць толькі 0,3 працэнта апытаных. На другім месцы яшчэ адзін ліберал — Яраслаў
Говін, дэпутат Сейму. А вось ідэйныя праціўнікі лібералаў, наадварот, карыстаюцца попытам у адпачываючых. Аляксандра Кваснеўскага, былога камуніста, а пасля прэзідэнта Польшчы, у сваёй кампаніі на
вакацыях хацелі б бачыць 15 працэнтаў палякаў. На другім месцы іншы посткамуніст — Рычард Каліш — з 10 працэнтамі. Нарэшце, бронза дасталася Яраславу Качыньскаму, лідару
кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS).
Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)