Польскі прэзідэнт: войскі NATO гарантыя бяспекі

З такой заявай сёння выступіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Фота: LUKAS BARTH/PAP/EPA

Фота: LUKAS BARTH/PAP/EPA

Прысутнасць амерыканскіх войск у Польшчы з’яўляецца рэальнай гарантыяй яе бяспекі, — сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда пасля візіту ў Жагань, дзе месціцца частка танкавай брыгады ЗША.

Прэзідэнт Польшчы назіраў за інаўгурацыяй польска-амерыканскіх ваенных вучэнняў. Польскі прэзідэнт падкрэсліў, што сёння бяспека вызначаецца сілай, а не запісамі дамоваў.

Ён дадаў, што цяпер вядуцца інтэнсіўныя працы па выкананні пастановаў саміта NATO пра размяшчэнне аб'яднаных вайсковых сілаў у Польшчы. "Калі мяне пыталі, навошта вы патрабуеце гэтага, а я сказаў: таму што мы ў NATO цягам многіх гадоў, але ў нас няма адчування, што NATO ў нас", — сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда.

Першы кантынгент амерыканскіх войскаў прыбыў у Польшчу на пачатку студзеня. Асноўныя сілы размешчаныя ў Жагані, дзе таксама месціцца камандаванне танкавай брыгады. Разам з жаўнерамі ў Польшчу прыбылі танкі Abrams, баявыя пяхотныя машыны Bradley ды гарматы Paladin.

www.radyjo.net