Міністр навакольнага асяроддзя Польшчы: Мы не рэжам Белавежскай пушчы

«Скарга, унесеная ў ЮНЕСКА, была разгледжаная станоўча для Польшчы», — нагадаў Ян Шышка.

Фота: PAP/Radek Pietruszka

Фота: PAP/Radek Pietruszka

Міністр навакольнага асяроддзя пераконвае, што Польшча не праводзіць выразкі Белавежскай пушчы, але выключна ахоўвае гатункі, якія ў ёй выступаюць.

Ян Шышка казаў пра гэта на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэм'ер Бэатай Шыдла. Сустрэча адбылася ў рамках праверкі ведамстваў, якую ўжо некалькі тыдняў праводзіць кіраўнічка польскага ўраду.

Міністр навакольнага асяроддзя нагадаў, што ў мінулым годзе ў дачыненні да Польшчы былі ўзбуджаныя юрыдычныя дзеянні, датычныя пушчы, вынік якіх быў для краіны станоўчы.

Скарга, унесеная ў ЮНЕСКА была разгледжаная станоўча для Польшчы. Белавежская пушча не была ўнесеная ў спіс прыроднай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай”, — сказаў кіраўнік Міністэрства навакольнага асяроддзя.

Ён дадаў, што польскі бок даказаў перад Еўрапейскай камісіяй, што Польшча не рэжа старадаўняга лесу, але ажыццяўляе правілы Еўрасаюза па ахове месцаў пражывання розных гатункаў, вызначаных у рамках праграмы „Натура 2000”.

Сёння ў рамках праверкі міністэрстваў кіраўнічка польскага ўраду сустрэлася таксама з міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Кшыштафам Юргелем.

www.radyjo.net