Польскі ўрад не будзе ўводзіць еўра
Для ўваходу ў еўразону сярэдні заробак палякаў павінен складаць 2500 долараў.
Урад прэм’ер-міністра Бэаты Шыдла не ўвядзе Польшчу ў еўразону ў гэтым тэрміне паўнамоцтваў. Пра гэта заявіў старшыня Сталага камітэту Рады міністраў Генрык Кавальчык.
У эфіры прыватнага Радыя Zet міністра запыталі, ці Польшча павінна ўвайсці ў еўразону. «Я лічу, што на гэтым этапе гаспадарчага разьвіцьця, не», – адказаў Генрык Кавальчык. На пытаньні журналіста, якім гэты этап павінен быць, міністар адказаў: калі заробкі палякаў будуць параўнальнымі з заробкамі ў краінах еўразоны.
Паводле Кавальчыка, калі сярэдні заробак у Польшчы будзе складаць каля 10 тысяч злотых (2500 долараў), толькі тады можна пачаць думаць аб уваходзе ў эўразону. На яго думку, так станецца праз 7-8 гадоў.
«Калі б мы цяпер увайшлі ў еўразону, то мы маем доступ да вельмі танных крэдытаў, пакупніцкая здольнасць у нас слабая, было б тое, што ў Грэцыі», – сказаў Генрык Кавальчык.
Паводле яго, у гэтым тэрміне паўнамоцтваў урад «Права і справядлівасці» не пачне ўваход у еўразону. «У наступным, хто ведае», – сказаў Кавальчык.
radyjo.net