Польскія актывісты спрабавалі сарваць выступ хору Аляксандрава

У пятніцу два польскія актывісты ўварваліся на сцэну падчас канцэрту хору Аляксандрава ў горадзе Быдгашч. Рафал Сушэк і Міхал Вайцяшчук разгарнулі транспаранты «Крамлёўскі рашызм прэч за Дон» і скандавалі лёзунг «Рукі прэч ад Украіны», «Слава ўкраінцам, якія змагаюцца за нашу і вашу свабоду», піша Свабода.

alexandrova.jpg


Як паведамляе польскі партал oko.press, гэта адбылося пасля выкананьня хорам песні «Свяшчэнная вайна», калі казакі-акрабаты з шаблямі пакідалі сцэну, то на яе выбеглі праўкраінскія актывісты.
Адзін з іх скінуў расійскі сцяг, які стаяў побач. Ніхто з амаль сотні вайскоўцаў не зарэагаваў на гэтае здарэнне.


Ахова вывела актывістаў ў залі. На месца прыбыла паліцыя. Спісаўшы ў актывістаў дадзеныя, іх адпусцілі.