Польскія футбалісты зладзілі акцыю салідарнасці з беларусамі
Футбалісты варшаўскай «Легіі» салідарны з вольнымі спартоўцамі Беларусі, а таксама выказалі падтрымку Фонду спартыўнай салідарнасці.
У Польшчы шмат беларускіх заўзятараў, большасць з якіх эмігравалі, каб пазбегнуць арыштаў. Гэта кранула футбольных фанатаў. І кіраўніцтва разам з гульцамі «Легіі» не раздумваючы пагадзіліся на прапанаваную форму падтрымкі. Яны выйшлі ў футболках «Салідарнасць з вольнымі спартоўцамі Беларусі».
Каб паказаць беларускаму народу, што ў гэтыя цяжкія моманты ён не самотны ў сваёй барацьбе.
«Легія» – дзейны чэмпіён і лідар сёлетняга першынства Польшчы.