Польскія памежнікі паведамілі пра 68 спробаў парушэння мяжы
Памежная ахова Польшчы паведамляе пра 68 спробаў парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі.

Двум групам у 18 і 15 чалавек удалося перайсці мяжу ў раёне Мельніка. Таксама польскі бок заяўляе пра правакацыі з боку беларускіх службаў на ўчастках паблізу Дубічаў Царкоўных і Ліпска, перадае REFORM.by.
Гаворка ідзе аб выкарыстанні лазерных указак і пашкоджанні драцяной загароды.
Нагадаем, што з-за бесперапынных спробаў мігрантаў трапіць праз мяжу, Польшча пакуль не збіраецца адкрываць памежны пераход «Кузніца».