Польшча. Ці паддаўся ўрад Туска прэсінгу з боку Крамля?

Пасля смаленскай катастрофы з Расіі націскалі, каб польскія ўлады "навялі парадак" з журналістамі.

Фота www.pixabay.com

Фота www.pixabay.com



Інфармацыя з выдання «Niezależna.pl»: рускія патрабавалі, каб урад Дональда Туска «навёў урэшце парадак» з журналістамі, якія займаліся расследаваннем прычын смаленскай катастрофай і казалі, што крушэнне прэзідэнцкага самалёта адбылося ў выніку замаху.

 

Аб гэтым паведаміў міністр нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч. Калі б аказалася, што папярэднія польскія ўлады рабілі нешта па загаду або ў выніку шантажу Крамля, гэта азначала б нацыянальную здраду.

 

Дадзеную тэму згадаў галоўны рэдактар выдання «Gazeta Polska» Томаш Сакевіч: «Па-першае, што расіяне мелі на ўвазе, калі прасілі суцішыць парламенцкую следчую камісію і журналістаў? Як яны сабе гэта ўяўлялі? Што ўлады Польшчы закрыюць выданне, арыштуюць журналістаў? У Расіі такія рэчы здараюцца. Па-другое, што польскі ўрад зрабіў? Гэта неабходна высветліць. Цяпер паяўляюцца звесткі, што за ўсімі, хто займаўся Смаленскам, вялася сочка з боку як вайсковых службаў, так і цывільных. Ці гэта мела нейкую сувязь з прэсінгам з боку Расіі?» — пытаецца Сакевіч і раіць уладам чытаць газеты, а не сачыць за іх журналістамі ды падслухоўваць супрацоўнікаў рэдакцый.

 

www.radyjo.net