Польшча. Чырвоная Армія ў Чырвоным Боры?

На Падляшшы плянуюць стварыць музэй савецкіх помнікаў пад адкрытым небам.

Помнік удзячнасці ў горадзе Дамброва-Гурніча. Photo: By Michaelus – Praca własna, CC BY 3.0/commons.wikimedia.org

Помнік удзячнасці ў горадзе Дамброва-Гурніча. Photo: By Michaelus – Praca własna, CC BY 3.0/commons.wikimedia.org


Каля гораду Ломжа (Łomża) на Падляшшы будзе створаны музей савецкіх помнікаў пад адкрытым небам. З прапановай перанясення камуністычных помнікаў на тэрыторыю былога вайсковага палігона выступіў Інстытут нацыянальнай памяці.
Установа хоча перанесці ў "Чырвоны Бор" больш за 100 камуністычных помнікаў з усяе Польшчы.
Пра распачацце перамоваў па гэтай справе паведаміў дырэктар Бюро адукацыі Інстытута нацыянальнай памяці Анджэй Завістоўскі. Паводле яго, палякам патрэбная галерэя, якая будзе нагадваць аб камуністычнай прапагандзе і перасцерагаць перад таталітарызмам.
Месца размяшчэння музея не з'яўляецца выпадковым. У часы ПНР у „Чырвоным Боры” быў палігон войскаў МУС, а ў 1982 годзе — лагер для інтэрнаваных актывістаў нелегальнага прафсаюзу "Салідарнасць".
"У музей пад адкрытым небам у „Чырвоным Боры” будуць перанесеныя не толькі помнікі Чырвонай арміі, але таксама іншыя помнікі камуністычнай эпохі", — кажа Вальдэмар Вільчэўскі з Беластоцкага аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці.
Падтрымку гэтай ідэі павінны выказаць улады, паколькі неабходным з'яўляюцца адпаведныя правілы, звязаныя з будаўніцтвам музея і фінансаваннем праекта.
Паводле дадзеных Інстытута нацыянальнай памяці, на тэрыторыі знаходзіцца больш за 100 помнікаў удзячнасці Савецкаму Саюзу.
www.radyjo.net