«The Independent» скажае польскую гісторыю. Амбасада Польшчы ў Вялікабрытаніі выказала пратэст
Брытанская газета «The Independent» выкарыстала няправільнае акрэсленьне назвы гітлераўскага канцлагера «Аўшвіц».
Польская амбасада ў Лондане пратэстуе супраць выкарыстання брытанскай газетай "The Independent" няправільнага акрэслення назвы канцлагера „Аўшвіц”.
У артыкуле, прысвечаным Эрнсту Трэмелю, памерламу надоечы ахоўніку былога гітлераўскага канцлагера, журналісты напісалі, што мужчына быў "членам групы ахоўнікаў нацысцкага СС у польскім лагеры смерці".
Пратэстны ліст у рэдакцыю "The Independent" адправіў польскі амбасадар у Лондане Вітальд Собкаў.
"Такая фармулёўка з'яўляецца не да месца і скажае праўду пра Халакост", — гаворыцца ў лісце, які нагадвае таксама аб польскіх Праведніках, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусветнай вайны.
Пра смерць ахоўніка з "Аўшвіцу", які памёр за некалькі дзён да пачатку справы ў судзе, паведамілі таксама іншыя сродкі масавай інфармацыі ў Вялікабрытаніі, але няправільнае акрэсленне назвы канцлагера выкарысталі толькі журналісты "The Independent".
Нагадаем, 93-гадовы Эрнст Трэмель быў абвінавачаны ў забойстве больш за тысячу чалавек.