Польшча дэмантуе помнікі савецкай эпохі
Сёння, на Дзень Незалежнасці Украіны і праз паўгода пасля пачатку расійскага ўварвання, у Польшчы дэмантавалі мемарыял салдатам Чырвонай арміі.
Польшча ў сераду пачала знос мемарыяла салдатам Чырвонай арміі, які для палякаў ёсць напамінам пра ўладу, якую Масква калісьці мела над Польшчай, і сімвала, які стаў яшчэ больш непрыемным пасля ўварвання Расіі ва Украіну.
Дэмантаж мемарыяла ў Бжэгу прыйшоўся на Дзень незалежнасці Украіны і шасцімесячную гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Гэта частка больш працяглых намаганняў па выдаленні камуністычных сімвалаў з грамадскай прасторы. Польскі Інстытут нацыянальнай памяці працуе з мясцовымі ініцыятывамі над дэмантажом дзясяткаў падобных помнікаў савецкай эпохі.
Рафал Ляскевіч, прадстаўнік Інстытута, сказаў «Associated Press», што ў сакавіку, калі было абвешчана рашэнні прыбраць помнікі, іх заставалася яшчэ шэсцьдзясят. Помнік у Бжегу дэмантавалі сёння, 24-га жніўня.
Ляскевіч сказаў, што важна прыбраць такія мемарыялы праз вайну Расіі ва Украіне, а таксама таму, што польскі закон ад 2015 года патрабуе іх дэмантажу.
«Немагчыма захоўваць такія помнікі ў публічнай прасторы», — лічыць ён.
Чакаецца, што работы па дэмантажы помніка Бжэгу працягнуцца некалькі дзён.
Польшча актыўна падтрымлівае Украіну пасля пачатку расійскага ўварвання. Яна таксама стала прытулкам для большай колькасці ўкраінскіх бежанцаў, чым любая іншая асобна ўзятая краіна.
На мінулым тыдні ўрад Эстоніі пачаў дэмантаваць савецкі помнік часоў Другой сусветнай вайны недалёка ад горада на мяжы з Расіяй. Пасля нападу Расіі на Украіну сімвалы савецкай эпохі пачалі дэмантаваць па ўсёй краіне.