Польшча дэнансуе газавае пагадненне з Расіяй

Польшча разрывае пагадненне аб пастаўках газу з Расіяй, якое дзейнічала з 1993 года.

Фота РІА «Новости»

Фота РІА «Новости»


«Польшча дэнансуе міжурадавае газавае пагадненне 1993 года па Ямале. Агрэсія Расіі супраць Украіны пацвердзіла правільнасць намеру польскага ўрада стаць поўнасцю незалежным ад расійскага газу. Мы заўсёды ведалі, што "Газпром" — ненадзейны партнёр»,напісала ў твітары міністр клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы Анна Москва.
Так званая «Ямальская дамова» прадугледжвала стварэнне «Газпромам» і PGNiG сумеснага прадпрыемства «ЕўРаПол ГАЗ» для кіравання сістэмай транзітных газаправодаў магутнасцю да 67 млрд кубаметраў газу ў год. Дакумент таксама прадугледжваў пастаўку ў Польшчу 14 млрд. кубаметраў газу ў год.
Пасля скасавання гэтага пагаднення і заканчэння газавага кантракту з «Газпромам» у канцы года фармальна адносіны Польшчы і Расіі ў газавай сферы будуць спынены. Фактычна яны адсутнічаюць ужо цяпер. Пасля адмовы польскага боку аплачваць паліва па схеме, прадугледжанай указам Уладзіміра Пуціна, «Газпром» спыніў пастаўкі газу ў Польшчу, нагадвае reform.by.