Польшча мае намер запатрабаваць ад Нямеччыны 850 мільярдаў долараў у выглядзе рэпарацый
Пра гэта інтэрнэт-парталу «Рэч Паспалітая» заявіў кіраўнік камісіі сейма па рэпарацыях Аркадыуш Мулярчык.

Ён назваў гэтую лічбу велізарнай, але абгрунтаванай. На яго думку, яна павінна пакрыць шкоду ад разбурэння польскіх гарадоў і вёсак, эканамічнай і прамысловай інфраструктуры, а таксама страчаны дэмаграфічны патэнцыял.
Камітэт па пытанні выплаты Германіяй рэпарацый за гады Другой сусветнай вайны быў створаны ў парламенце Польшчы ў мінулым годзе. Між тым, урад Германіі раней заявіў, што пытанне выплаты кампенсацый Польшчы закрыта канчаткова і беспаваротна.
Паводле «Эхо Москвы»