Польшча плануе экспартаваць зуброў у іншыя краіны ЕС
Польскія спецыялісты гатовыя дапамагчы ў аднаўленні месцаў пражывання гэтых жывёл.
Польшча плануе экспартаваць зуброў са сваёй часткі Белавежскай пушчы ў краіны Еўрапейскага саюза. Польскія спецыялісты гатовыя дапамагчы ў аднаўленні месцаў пражывання гэтых жывёл.
«Польшча славіцца зубрамі, якіх ёй
удалося захаваць. Сваім вопытам яна хацела б падзяліцца з іншымі краінамі», —
сказаў міністр аховы навакольнага асяроддзя Ян Шышка (Jan Szyszko).
Шышка паведаміў, што міністэрства выйшла з
прапановай аднаўлення папуляцыі гэтых жывёл у іншых краінах, бо сотні гадоў
таму зубры вадзіліся на тэрыторыі ўсё Еўропы.
Паводле польскага міністра, ён запрапанаваў сваім калегам з краін ЕС дапамогу ў адраджэнні папуляцыі магутных жывёл.
Пакуль што на прапанову польскага Міністэрства
аховы навакольнага асяроддзя адгукнулася Балгарыя.
Міністр Шышка паведаміў, што гэтая краіна хоча
прыняць трох самцоў і тры самкі. Цяпер Варшава чакае адказу з іншых краін ЕС.