Закончылася акцыя «Вялікі аркестр святочнай дапамогі»
Сёлета грошы ў 17 краінах па ўсім свеце збіралі 120 тысяч валанцёраў. Сёлета збіралі грошы на дапамогу хворым дзецям і пажылым людзям.
А 20.00 у нядзелю, паводле польскага часу, закончыўся збор ахвяраванняў, які праходзіў у рамках дабрачыннай акцыі „Вялікі аркестр святочнай дапамогі” („Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy”). Сёлета мерапрыемства адбывалася юбілейны 25-ы раз.
Грошы збіралі 120 тысяч валанцёраў. Збор суправаджалі шматлікія мерапрыемствы, у тым ліку, канцэрты, кірмашы, аўкцыёны, прабегі, экскурсіі і г.д.
Паводле папярэдніх дадзеных, на вечар у нядзелю, сёлета было сабрана больш за 22 мільёны злотых ( больш за 5 мільёнаў еўра).
Дадзеныя, адносна сабраных сродкаў пастаянна паступаюць у штаб фонду „Вялікі аркестр святочнай дапамогі”.
Падлік будзе працягвацца да канца лютага.
Канчатковую суму, сабраных сёлета ахвяраванняў 8 сакавіка падчас прэс-канферэнцыі агучыць арганізатар акцыі Ежы Оўсяк (Jerzy Owsiak).
Сёлета валанцёры збіралі грошы на дапамогу хворым дзецям і пажылым людзям.