Польшча. За парушэнне хуткаснага рэжыму Дональд Туск пазбаўлены правоў

Лідар найбуйнейшай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Дональд Туск ехаў па забудаванай тэрыторыі з хуткасцю 107 км/г.

50888745_303.jpg

Былы прэм'ер Польшчы, лідар найбуйнейшай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Дональд Туск страціў правы кіроўцы, паведаміў у суботу партал Interia. Як высветлілі журналісты, Донльд Туск ехаў па забудаванай тэрыторыі з хуткасцю 107 км/г. Палітык атрымаў штраф у памеры 500 злотых (каля 110 еўра). Інцыдэнт адбыўся ў суботу ў вёсцы Вішнева каля Млавы (Мазавецкае ваяводства).
«Каля 11 гадзіны ў вёсцы Вішнева паліцыя затрымала 64-гадовага кіроўцу аўтамабіля Skoda, які ў населеным пункце перавысіў хуткасць больш чым на 50 км/г. У яго забралі пасведчанне кіроўцы, быў выпісаны штраф», – паведаміла прэс-сакратар павятовай камендатуры паліцыі ў Млаве Анна Паўлоўска.
Афіцэр не пацвердзіла, што гэта быў Дональд Туск. Аднак іншыя крыніцы парталу Interia пацвердзілі, што гаворка ідзе менавіта пра былога прэмʼера Дональда Туска.
Паводле www.polskieradio.pl