Прадчуванне трэцяга Майдану
Пасля таго, як cтала вядома, што перамір'е працягнута да 30 чэрвеня, камандзір батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка заклікаў сабрацца ў нядзелю ля адміністрацыі, каб «паглядзець у вочы ўсенародна абранаму прэзідэнту».
«Украіне не здрадзім!
У нядзелю, 29 чэрвеня ў 11:00 добраахвотнікі батальёна Данбас з разгорнутымі дзяржаўнымі сцягамі прыбудуць у Кіеў. У адміністрацыю прэзідэнта Украіны. Мы хочам паглядзець у вочы ўсенародна
абранаму прэзідэнту і зрабіць усё, каб ён пачуў Данбас і адзіную Украіну. Заклікаем усіх нашых братоў і сясцёр, усіх украінцаў стаць побач з намі ў гэты дзень плячом да пляча. Цяпер усё залежыць
толькі ад нас. У нас няма іншай краіны і ва Украіне няма нікога акрамя нас. Слава Украіне!
P.S. Мы на сваёй зямлі, таму ў гэты дзень прыйдуць тыя, хто яшчэ не стаў вайскоўцам. Прыйдуць без зброі. Прыйдуць як шараговыя грамадзяне Украіны», — напісаў у сваім Facebook Сямён
Сяменчанка.