Парашэнка падоўжыў перамір'е на 72 гадзіны

Прэзідэнт Пётр Парашэнка прыняў рашэнне аб працягу «перамір'я» яшчэ на 72 гадзіны.



piotr_paraszenka.jpg

У 00:29 28 чэрвеня на сайце кіраўніка украінскай дзяржавы з'явілася паведамленне, што ў мэтах выканання Заключэнняў  Еўрапейскага Савета, прынятых на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 28 краін членаў ЕС з удзелам прэзідэнта Украіны, чакаецца, што да панядзелка 30 чэрвеня будуць прыняты наступныя крокі: 
• пачата практычная імплементацыі мірнага плана прэзідэнта Украіны; 
• забяспечаны маніторынг рэжыму спынення агню пад наглядам місіі АБСЕ і эфектыўнага кантролю ўчастка украінска-расійскай мяжы на тэрыторыі дзеяння АТА;
• перададзены пад кантроль Дзяржаўнай памежнай службы Украіны пункты перасячэння мяжы (Ізварын, Далжанскі, Краснапартызанск) і адноўлена іх дзейнасць;
• вызваленыя ўсе закладнікі, у тым ліку назіральнікі АБСЕ. 
Прэзідэнт Украіны правёў нараду з сілавікамі і на падставе рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны падоўжыў рэжым непрымянення сілы да 22.00 панядзелка 30 чэрвеня. 
Па выніках нарады Украіна чакае, што за час спынення прымянення сілы адбудзецца: 
• закрыццё пунктаў вярбоўкі наймітаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі; 
• спыненне перамяшчэння незаконных узброеных фарміраванняў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. 
Пабудова ўмацаванняў або збудаванняў, якія перашкаджаюць мірнаму жыццю жыхароў Данбаса, будзе лічыцца парушэннем рэжыму спынення агню. 
У выпадку невыканання ўмоў рэжыму непрымянення сілы, Украіна пакідае за сабой права датэрміновага спынення гэтага рэжыму ў зонах, дзе рэжым спынення агню не будзе выконвацца. 
Механізм рэалізацыі гэтага рашэння быў ​​абмеркаваны на нарадзе з удзелам старшыні Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава, старшыні СБУ Валянціна Налівайчанкі, выконваючага абавязкі міністра абароны Міхаіла Коваля, міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава, старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Мікалая Літвіна, камандуючага Нацыянальнай гвардыі Сцяпана Палтарака.
УНІАН