Пранкеры з Расіі разыгралі старшыню Еўрапарламента ад імя Ціханоўскай і Наўседы
Пра гэты выпадак піша Свабода.
![Давід Ссасолі Давід Ссасолі](/img/v1/images/download_123.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Давід Ссасолі
Пранкер Аляксей Сталяроў (Лексус) апублікаваў запіс гутаркі нібыта Сьвятланы Ціханоўскай і прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы са старшынём Эўрапейскага парлямэнту Давідам Сасолі.
Ролі Ціханоўскай і Наўседы выканалі пранкеры.
Па выніках 23-хвіліннай размовы Сасолі запрасіў «Ціханоўскую» ў Эўрапейскі парлямэнт і паабяцаў падтрымаць усю беларускую апазыцыю.
Размова адбылася на італьянскай і ангельскай мовах.«Вядома, мы разумеем, наколькі важная ваша дапамога (зьвяртаецца да пранкера, які гаворыць ад імя Наўседы. — РС), і мы асабліва былі рады бачыць спадарыню Ціханоўскую тут, у парлямэнце. Я думаю, гэта будзе вельмі важна ў сувязі з вашым эўрапейскім успрыманьнем», — сказаў Давід Сасолі падчас размовы, транскрыпцыю якой апублікавалі пранкеры.
Аднак уся размова з боку эўрапейскага чыноўніка была стрыманая і дыпляматычная, без сэнсацыйных заяваў або абяцаньняў.