Прэм'ер-міністр Арменіі падаў у адстаўку

Серж Саргсян, прызначаны на пасаду прэм'ера-міністра Арменіі 17 красавіка, абвясціў аб сваёй адстаўцы.

eff79c9b_2690_42cf_9606_413a4db14d16_cx0_cy14_cw0_w1023_r1_s.jpg


«Нікол Пашынян [узначальваў акцыі пратэсту] меў рацыю. Я не меў рацыю. Сітуацыя, якая стварылася, мае некалькі рашэнняў, але ні на адзін з іх я не пайду. Гэта не маё. Я пакідаю пост кіраўніка краіны, пасаду прэм'ер-міністра», — заявіў Саргсян.
Раней стала вядома, што з СІЗА вызвалены апазіцыйныя дэпутаты Сасун Мікаэлян, Арарат Мірзаян і лідар пратэстнага руху Нікол Пашынян.
У Ерэване і іншых гарадах краіны з сярэдзіны красавіка праходзяць масавыя акцыі, удзельнікі якіх пратэставалі супраць прызначэння прэм'ер-міністрам Саргсяна, які 10 гадоў займаў пасаду прэзідэнта.