Прэм'ер-міністр Славакіі Фіца паранены ў выніку замаху
Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца атрымаў раненні ў выніку страляніны, якая адбылася пасля выязнога пасяджэння Кабінета міністраў краіны. Фіца ў цяжкім стане ў бальніцы, пішуць мясцовыя СМІ

Мясцовая прэса паведамляе, што некалькі стрэлаў пачуліся, калі Фіца выйшаў з выязнога пасяджэння ўрада, і што цяпер яго вязуць у бальніцу.
Злачынец напаў на Фіца ў горадзе Гандлава. Па словах відавочцаў, Фіца падышоў да мясцовых жыхароў, калі скончылася пасяджэнне ўрада, пасля чаго пачулася некалькі стрэлаў. У выніку нападу Фіца ўпаў на зямлю. Паводле звестак СМІ, прэм'ер-міністр паранены ў грудзі і жывот.
Відэа, знятае пасля нападу, апублікавала выданне HNonline.sk.
Славацкі тэлеканал ТАСС паведамляе, што ў Фіса стралялі чатыры разы, адна куля трапіла ў жывот.
Газета Denik N піша, што ў Фіца стралялі з натоўпу, калі ён выйшаў да публікі. Жанчына, якая стаяла недалёка ад Фіца, сказала Denik N, што бачыла кроў у прэм'ера на галаве і грудзях. Па словах відавочцаў, прэм'ер-міністр упаў, яго хутка звезлі на машыне. Далей пацярпелага прэм'ер-міністра павезлі на верталёце ў бальніцу ў Браціславе.
Крыніца: telegram
Чалавек, які страляў, паводле інфармацыі славацкай прэсы, быў затрыманы на месцы. Апублікаваны першы фатаздымак чалавека, які страляў у Роберта Фіца. Кажуць, што ахове прэм'ера дапамаглі затрымаць сталка сведкі падзеі.
Пазней славацкі прыватны тэлеканал Joj і партал Dennik N паведамілі, што ў прэм'ер-міністра Славакіі страляў 71-гадовы мужчына з горада Левіцэ на захадзе краіны. Афіцыйна праваахоўныя органы Славакіі пакуль не раскрываюць асобу стралка. Вядома толькі, што гэта мужчына 1953 года нараджэння, і ён страляў з «законна набытай караткаствольнай стрэльбы».

У горадзе Гандлава праходзіла выязное пасяджэнне ўрада, на якім чальцы Кабінета міністраў абмяркоўвалі сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў двух раёнах Славакіі.
Роберт Фіца заняў пасаду прэм'ер-міністра Славакіі ў кастрычніку 2023 года пасля таго, як на парламенцкіх выбарах перамагла яго партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя». Падчас перадвыбарчай кампаніі Роберт Фіца абяцаў, што будзе выступаць супраць вайсковай дапамогі Украіне.
Паводле ВВС, meduza.io