Прэмію Леха Валенсы сёлета прысудзілі Еўрамайдану
Уручэнні прэміі адбудзецца ў Гданьску 29-га верасня, у дзень народзінаў Валенсы. Паводле капітулы прэміі, вырашана адзначыць "паслядоўнасць і рашучасць тысячы жыхароў Украіны, якія не зважаючы на рызыку, выказалі свае праеўрапейскія і прадэмакратычныя мары".
Агулам прэмія прызначаецца асобам, установам і грамадскім рухам, якія працуюць на карысць міру, салідарнасці, дэмакратыі, павагі да правоў чалавека і супрацы паміж народамі.
Адным з чальцоў капітулы прэміі з’яўляецца першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч:
— Адзінагалосна правялі гэтае рашэнне. Чакаецца прыезд 10 намінантаў. Гэта зрабілася па прапанове прэс-клуба Польшчы… Ведаеце, папярэднія гады гэта прэмія ўручалася і
Хадарскоўскаму, і жонцы Бяляцага для Бяляцкага. А ў гэтым годзе адзінагалосна падымаецца пытанне.
Прадстаўляць Еўрамайдан на ўручэнні прэміі, будуць мэр Кіева Віталь Клічко і вядомая ўкраінская журналістка Таццяна Чарнавол.
Станіслаў Шушкевіч адзначыў, што гэта будзе апошняе ўручэнне прэміі Леха Валенсы ў такім фармаце, паколькі цяпер утвораная Дзяржаўная прэмія МЗС Польшчы імя Леха Валенсы, якую сёлета ўжо атрымаў лідар крымскататарскага народу – Мустафа Джэмілеў.
Яна Запольская, Беларуская Радыё Рацыя