
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб лэнд-лізе для Украіны
- Замежжа
- 09-05-2022
Гэта другі ў гісторыі закон аб лэнд-лізе.

Дакумент пад назвай «Закон аб лэнд-лізе ў абарону дэмакратыі на Украіне 2022 года» быў унесены ў Кангрэс яшчэ да пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, у студзені гэтага года.
Як сказана ў законапраекце, прэзідэнт ЗША «можа ўпаўнаважыць урад прадастаўляць у пазыку або даваць у арэнду сродкі абароны Украіне і іншым краінам Усходняй Еўропы, якія пацярпелі ад уварвання Расіі ва Украіну, каб дапамагчы ўмацаваць абараназдольнасць гэтых краін і абараніць грамадзянскае насельніцтва ад патэнцыйнага нападу або агрэсіі, якая працягваецца з боку Расіі».
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: