Старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль прыбыў у Адэсу ў Дзень Еўропы 9 траўня

Пра гэта паведамілі ён і прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, піша «Свабода».

szarl_miszel_1.jpg

Паводле слоў Зяленскага, гутарка ішла пра спосабы пазьбегнуць харчовага крызісу.
«Трэба зрабіць неадкладныя захады дзеля разблякаваньня ўкраінскіх партоў для экспарту пшаніцы. Я цаню сьмелую пазыцыю старшыні Эўрапейскай Рады і яго асабістую прысутнасьць у Адэсе. Я ўдзячны за пастаянную падтрымку нашай краіны з боку ЭЗ у многіх сфэрах», — пракамэнтаваў Зяленскі.
Сам Мішэль выступіў з заявай, у якой нагадаў, што 9 траўня 1950 году міністар замежных спраў Францыі Робэрт Шуман прапанаваў аб’яднаньне эўрапейскіх краінаў, у выніку чаго быў створаны Эўрапейскі Зьвяз.
«Я прыехаў у Адэсу на Дзень Эўропы з простым пасланьнем: вы не самотныя, мы з вамі. Мы не падвядзём вас, мы будзем з вамі столькі, колькі трэба, і дапаможам вам пабудаваць сучасную дэмакратыю... Я таксама маю пасланьні ад маіх суграмадзян з усяго ЭЗ: наш мір, дабрабыт, будучыня нашых дзяцей таксама на карце тут, у Адэсе. Тут, ва Ўкраіне», — сказаў старшыня Эўрапейскай Рады.