Украіна запоўніла другую частку анкеты на статус кандыдата ў ЕС
Адпаведны дакумент Уладзімір Зяленскі прадэманстраваў прэзідэнту Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляйен падчас відэасустрэчы.

Уладзімір Зяленскі падчас відэасустрэчы з Урсулай фон дэр Ляен
28 лютага Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку на сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Саюзе.
8 красавіка падчас візіту ў Кіеў прэзідэнт Еўракамісіі фон дэр Ляйен перадала ўкраінскаму прэзідэнту апытальнік, запаўненне якога з'яўляецца неабходным крокам для надання Украіне статусу кандыдата на сяброўства ў ЕС.
15 красавіка стала вядома аб завяршэнні працы над першай часткай анкеты-апытальніка.