Прысуджаны да смерці тэрарыст намаўляў сукамернікаў на новыя тэракты
Афганец Ахмад Хан Рахамі прысуджаны амерыканскім судом да пажыццёвага зняволення. Яго вінавацяць у тэракце ў Н'ю-Йорку у верасні 2016 году, паведамляе CNN.
Ён прызнаны вінаватым па васьмі пунктах, уключна з арганізацыяй выбуха ў суседнім штаце Н'ю Джэрсі, і павінен дадаткова выплаціць 563 тысячы даляраў ў якасці кампенсацыі пацярпелым ад тэракту.
Паводле Fox News, Рахамі не раскаяўся ў зробленым. Больш за тое, знаходзячыся ў чаканні суда пад вартай у Н'ю-Йорку, ён актыўна агітаваў сукамернікаў на удзел у тэрарыстычнай дзейнасці.
Нагадаем, што ўвечары 17 верасня 2016 году ў раёне Чэлсі на Манхэттане спрацавала самаробная бомба, у выніку чаго раненні атрымалі 30 чалавек. У хуткім часе ў некалькіх кварталах ад месца выбуху паліцыя знайшла яшчэ адну самаробную бомбу, якая не паспела здэтанаваць.
meduza.io