Пуцін памілаваў жанчын, асуджаных за дзяржаўную здраду
Уладзімір Пуцін сваім указам памілаваў жыхарку Сочы Анік Кесян. Яна была асуджаная за дзяржздраду і за смс-паведамленні, адпраўленыя ў Грузію напярэдадні ваенных дзеянняў у 2008 годзе.
Яшчэ адным указам кіраўнік дзяржавы памілаваў Марыну Джанджгава, таксама асуджаную за дзяржздраду ў 2014 годзе. Ўказы ўступяць у сілу праз 10 дзён з дня іх публікацыі. Пра справу Кесян стала вядома з заяў Аксаны Севасцідзі, таксама асуджанай за смс ў Грузію незадоўга да пачатку ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі. Пра астатніх асуджаных распавядалі адвакаты «Каманды 29».
Паводле «Эхо Москвы»