Расія хоча арыштаваць дыпнерухомасць ЗША з 1 жніўня
Расія запатрабавала, каб ЗША да 1 верасня скарацілі колькасць працоўных у РФ дыпламатаў і тэхнічных супрацоўнікаў да 455 чалавек.
![zsha_dvupartyjnae_razbiralnitstv_660x440.jpg zsha_dvupartyjnae_razbiralnitstv_660x440.jpg](/img/v1/images/zsha_dvupartyjnae_razbiralnitstv_660x440.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Менавіта столькі расіян, паводле МЗС РФ, працуюць у дыпламатычных установах ЗША.
Апроч таго, з 1 жніўня Расія «прыпыняе выкарыстанне амбасадай ЗША ў Расіі ўсіх складскіх памяшканняў на Дарожнай вуліцы ў Маскве і лецішчы ў Срэбным бору».
Нагадаем, раней у Крамлі заявілі, што гатовыя выслаць 35 амерыканскіх дыпламатаў і накласці арышт на дыпламатычную нерухомасць ЗША. На гэты крок афіцыйная Масква гатовая пайсці ў адказ на новыя санкцыі з боку ЗША.
Тым часам 27 ліпеня Сенат ЗША амаль аднагалосна падтрымаў законапраект аб санкцыях супраць Расіі. Цяпер дакумент накіруюць на подпіс прэзідэнту Дональду Трампу.