Пуціну забаранілі бліжэйшыя два гады наведваць Алімпійскія гульні і чэмпіянаты свету
Спартыўны арбітражны суд (CAS) забараніў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў бліжэйшыя два гады наведваць чэмпіянаты свету і Алімпійскія гульні, піша sports.ru. Аднак у яго ёсць магчымасць пазбегнуць забароны.
Гэта - частка пакарання для Расіі за змены ў базе дадзеных Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.
У рашэнні CAS гаворыцца, што забарона на наведванне буйных турніраў распаўсюджваецца на ўвесь урад Расіі: міністраў і іх намеснікаў, прэм'ер-міністра і яго намеснікаў, дэпутатаў дзяржаўнай думы, а таксама прэзідэнта.
Таксама наведванне турніраў забаронена для кіраўнікоў і намеснікаў дзяржаўных арганізацый, усёй адміністрацыі прэзідэнта і супрацоўнікаў Следчага камітэта Расіі.
Аднак ёсць і выключэнні:
- калі любога з вышэйзгаданых асабіста запросіць прэзідэнт ці прэм'ер-міністр краіны, у якой будзе праходзіць турнір;
- калі любы з вышэйзгаданых з'яўляецца членам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) або Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК).
- калі гэты прадстаўнік сам з'яўляецца спартсменам - удзельнікам турніру альбо адным з членаў каманды (напрыклад, трэнерам).
Такім, чынам, калі Уладзіміра Пуціна запросіць на Алімпіяду або чэмпіянат свету кіраўнік прымаючага краіны, ён усё роўна зможа туды прыехаць.
Нагадаем, 17 снежня Спартыўны арбітражны суд (CAS) падтрымаў рашэнне Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) адхіліць Расію ад міжнародных спаборніцтваў за змены ў базе дадзеных Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі. Санкцыі будуць дзейнічаць два гады.
tut.by