Радаўніца ў Вільні на Ліпаўскіх могілках (фота)

Ліпаўскія могілкі, або Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі — праваслаўны нэкрапаль і помнікі гісторыі Вільні. Хапае там і беларускіх мясьцінаў. І сама бажніца носіць імя полацкай князёўны, і часам усе могілкі, а таксама там пахаваныя слынныя сыны і дачкі беларушчыны праваслаўнага веравызнаньня.

Могілка Алены Сакаловай-Лекант, беларускай настаўніцы, грамадзкай дзяячкі і былой зьняволенай Гулагу.

Могілка Алены Сакаловай-Лекант, беларускай настаўніцы, грамадзкай дзяячкі і былой зьняволенай Гулагу.


На Радаўніцу Ліпаўскія могілкі — галоўны напрастак для тых, хто хоча аддаць даніну памяці памерлым і дакрануцца да слаўнай, а часам і трагічнай гісторыі беларускай супольнасьці Вільні.