Расія. А хто замест прэзідэнтаў?
Дзяржаўная дума прыняла закон, які забараняе дубляж назваў пасад кіраўнікоў федэральных і мясцовых адміністрацый. Такім чынам, Якуція, Башкірыя, Татарстан і яшчэ шэраг суб’ектаў федэрацыі, якімі па мясцовых канстытуцыях кіруюць прэзідэнты, апынуліся ў пікантным становішчы. Лідэрам рэспублік трэба прыдумляць сабе новыя тытулы. Масква прапануе ім называцца проста — «кіраўнік рэгіёна». Але ў глыбінцы з гэтым не згодныя. У прыватнасці, доктар гістарычных навук, сапраўдны сябра Акадэміі навук Якуціі Васіль Іваноў знайшоў выйсце.
Дзяржаўная дума прыняла закон, які забараняе дубляж назваў пасад кіраўнікоў федэральных і мясцовых адміністрацый. Такім чынам, Якуція, Башкірыя, Татарстан і яшчэ шэраг суб’ектаў
федэрацыі, якімі па мясцовых канстытуцыях кіруюць прэзідэнты, апынуліся ў пікантным становішчы. Лідэрам рэспублік трэба прыдумляць сабе новыя тытулы. Масква прапануе ім называцца проста —
«кіраўнік рэгіёна». Але ў глыбінцы з гэтым не згодныя. У прыватнасці, доктар гістарычных навук, сапраўдны сябра Акадэміі навук Якуціі Васіль Іваноў знайшоў выйсце. Па меркаванні
прафесара Іванова, ёсць два прымальныя варыянты тытулу кіраўніка Якуціі — «кулуба» і «басылык». «Кулуба» — гістарычна адпавядае
становішчу агульнапрызнанага лідэра грамадства, а «басылык» мае некалькі значэнняў, у тым ліку «самы паважаны», «шляхетны», «правадыр
грамадскай групы», «начальнік». Ініцыятыва пакуль не каментуецца ва ўрадзе рэспублікі, затое яна выклікала цікавасць у інтэрнэце. Шматлікія каментары раяць прэзідэнту
Якуціі Ягору Барысаву ўзяць сабе адразу два тытула і звацца «кулуба-басылык».
Па матэрыялах расійскай прэсы