Расія. Антыўрадавыя спекуляцыі на тэме авіякатастрофы

У Расіі перадвыбарчая ліхаманка. Таму нічога дзіўнага, што чырвона-карычневыя паспрабавалі выкарыстаць аварыю з самалётам у Яраслаўлі супраць кіруючага тандэма Пуцін—Мядзведзеў. Іх абвінавацілі ў тым, што менавіта яны адказныя за трагедыю. Логіка тут наступная: з-за таго, што ў Яраслаўлі ў той жа дзень праводзіўся інавацыйны форум з удзелам Дзмітрыя Мядзведзева, аэрапорт не працаваў у нармальным рэжыме, што, быццам, і сталася прычынай аварыі.

У Расіі перадвыбарчая ліхаманка. Таму нічога дзіўнага, што чырвона-карычневыя паспрабавалі выкарыстаць аварыю з самалётам у Яраслаўлі супраць кіруючага тандэма Пуцін—Мядзведзеў. Іх абвінавацілі ў тым, што менавіта яны адказныя за трагедыю. Логіка тут наступная: з-за таго, што ў Яраслаўлі ў той жа дзень праводзіўся інавацыйны форум з удзелам Дзмітрыя Мядзведзева, аэрапорт не працаваў у нармальным рэжыме, што, быццам, і сталася прычынай аварыі. Адзін з патрыятычных сайтаў піша: “Яраслаўскі аэрапорт маленькі, таму паласа была занятая асабістай авіяцыяй людзей з “эліты, якія прыляцелі на “шабаш інаватараў, што праводзіцца ў Яраслаўлі, і самалёт з хакеістамі ўзлятаў са скарочанай паласы, не прызначанай для машын яго класа. Таму не набраў неабходнай хуткасці, каб звычайна ўзляцець. Не падабаецца патрыётам і афіцыйная версія, адпаведна з якой прычынай аварыі стала няякаснае паліва. “Атрымліваецца, што “эліце наліваюць якаснае паліва, а “быдляку — няякаснае? — абураецца апазіцыя. Застаецца дадаць, што ўсе спробы патрыётаў зрабіць крайнім Мядзведзева, калі меркаваць па рэакцыі ў інтэрнэце, расійская публіка не зразумела і ўспрыняла абыякава.
Па матэрыялах расійскай прэсы