Расія. Ганна Чапман дастала расіян

Бясконцае мітусня вакол Ганны Чапман пачала выклікаць адмоўную рэакцыю расійскага грамадства. Чапман, нагадаем, былая “шпіёнка, якую выслалі з ЗША. Па вяртанню на радзіму яе
чакаў фурор. Яна ўзначаліла пракрамлёўскі моладзевы рух “Маладая гвардыя. Ужо зараз зразумела, што ўвосень яна трапіць у Дзяржаўную Думу па спісах “Адзінай
Расіі. Яе выявы, у тым ліку ню, публікуюць самыя крутыя глянцавыя часопісы. Адзін з банкаў узяў яе на працу з вольным графікам. Між тым, здаецца, праслаўленне экс-агента грамадству
надакучвае.

Бясконцае мітусня вакол Ганны Чапман пачала выклікаць адмоўную рэакцыю расійскага грамадства. Чапман, нагадаем, былая “шпіёнка, якую выслалі з ЗША. Па вяртанню на радзіму яе чакаў фурор. Яна ўзначаліла пракрамлёўскі моладзевы рух “Маладая гвардыя. Ужо зараз зразумела, што ўвосень яна трапіць у Дзяржаўную Думу па спісах “Адзінай Расіі. Яе выявы, у тым ліку ню, публікуюць самыя крутыя глянцавыя часопісы. Адзін з банкаў узяў яе на працу з вольным графікам. Між тым, здаецца, праслаўленне экс-агента грамадству надакучвае. Больш таго, пачалі сцвярджаць, што Ганна ніякая не шпіёнка. “Калі б Чапман была ўладальніцай нейкіх сакрэтаў, хіба ёй дазволілі б швэндацца па маскоўскіх тусоўках? Які подзвіг яна здзейсніла? Чым праславілася? — задаюцца пытаннем некаторыя. Іншыя ідуць яшчэ далей: “За што ёй такая вар’яцкая ўвага, лаўры і пашана? За прыгажосць! Усё часцей высоўваюцца версіі пра тое, што Ганна — каханка нейкага крамлёўскага чыноўніка. Між тым, сам аб’ект плётак збіраецца прыняць новы тытул. Па чутках, у бліжэйшы час яе афіцыйна абвесцяць сэкс-сімвалам “Адзінай Расіі.

Па матэрыялах расійскіх СМІ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: