Расія. З-за смогу сталіцу Расіі перанясуць?
Гарачае лета 2010 гады прыносіць усе новыя і новыя палітычныя сенсацыі. Адна з іх - Масква фактычна пачынае губляць статуc сталіцы Расійскай Федэрацыі Экалагічная катастрофа ўжо выклікала масавую эвакуацыю з Масквы дыпламатычных місій і акул бізнесу, якія баяцца за сваё здароўе (прабыць дзве гадзіны на вуліцах сталіцы РФ, па падліках медыкаў, азначае тое ж самае, што выпаліць дзве пачкі цыгарэт). А навіна пра тое, што гараць радыяцыйныя лясы пад Бранскам, адкуль таксама на Маскву ідуць воблакі дыму, парадзіла эвакуацыйныя настроі нават у простых масквічоў.
Гарачае лета 2010 гады прыносіць усе новыя і новыя палітычныя сенсацыі. Адна з іх - Масква фактычна пачынае губляць статуc сталіцы Расійскай Федэрацыі Экалагічная катастрофа ўжо выклікала
масавую эвакуацыю з Масквы дыпламатычных місій і акул бізнесу, якія баяцца за сваё здароўе (прабыць дзве гадзіны на вуліцах сталіцы РФ, па падліках медыкаў, азначае тое ж самае, што выпаліць дзве
пачкі цыгарэт). А навіна пра тое, што гараць радыяцыйныя лясы пад Бранскам, адкуль таксама на Маскву ідуць воблакі дыму, парадзіла эвакуацыйныя настроі нават у простых масквічоў. Магчыма хутка ўсё
супакоіцца ( улады абяцаюць чыстае неба да 7-га верасня), аднак дзе гарантыі, што падобнае не паўторыцца наступным годам. Усё гэта аднавіла палеміку наконт неабходнасці змены рэзідэнцыі расійскага
ўрада і парламента. Пішуць пра актывізацыю піцерскага лобі, якое даўно патрабуе вяртання сталіцы на берагі Нявы. Адначасова пра свае кандыдатуры заявілі Краснаярск, Самара і Ніжні Ноўгарад.Эксперты
адзначаюць, што вырашальным фактарам у гэтай дыскусіі стане надвор’е наступным летам. Калі Масква зноў пагрузіцца ў дым з усімі наступствамі, аўтаматычна пачнецца працэс перадачы статусу
сталіцы іншаму гораду.
Па матэрыялах расейскай прэсы