Расія. За Ілюмжынавым прыляталі іншапланецяне

Усе памятаюць, як у мінулым годзе Кірсан Ілюмжынаў, на той час яшчэ кіраўнік Калмыкіі, нечакана прызнаўся, што аднойчы быў скрадзены прадстаўнікамі нейкай касмічнай цывілізацыі. Гісторыя выклікала вялікае рэха ў грамадстве. Былі і такія, якія запісалі калмыцкага губернатара ў ідыёты. Аднак цяпер яны вымушаны перагледзіць свой тэзіс. Справа ў тым, што апошнія месяцы ў небе над Калмыкіяй назіраюцца папросту дзіўныя рэчы. Так, 22 снежня ў адным з раёнаў Элісты людзі бачылі два дыскі. Яны зіхацелі і круціліся. Мясцоваму тэлебачанню нават удалося зняць феномен на стужку.

Усе памятаюць, як у мінулым годзе Кірсан Ілюмжынаў, на той час яшчэ кіраўнік Калмыкіі, нечакана прызнаўся, што аднойчы быў скрадзены прадстаўнікамі нейкай касмічнай цывілізацыі. Гісторыя выклікала вялікае рэха ў грамадстве. Былі і такія, якія запісалі калмыцкага губернатара ў ідыёты. Аднак цяпер яны вымушаны перагледзіць свой тэзіс. Справа ў тым, што апошнія месяцы ў небе над Калмыкіяй назіраюцца папросту дзіўныя рэчы. Так, 22 снежня ў адным з раёнаў Элісты людзі бачылі два дыскі. Яны зіхацелі і круціліся. Мясцоваму тэлебачанню нават удалося зняць феномен на стужку. Прычым за 10 дзён да гэтага некаторыя казалі, што таксама бачылі дыскі, аднак тады ім ніхто не паверыў. Пакуль вучоныя не ведаюць, як растлумачыць з’яўленне дзіўных прадметаў. Іх пасіўнасць дала штуршок росту колькасці прыхільнікаў тэорыі мноства светаў. Таксама павысіўся і аўтарытэт Ілюмжынава. Па Калмыкіі ходзяць чуткі, што караблі іншапланецян прылятаюць менавіта за экс-кіраўніком рэгіёну. Недарма 22 снежня шмат хто з мінакоў крычаў у бок дыскаў: дарма вы сёння прыляцелі. Кірсан зараз у Маскве (Ілюмжынаў сапраўды быў у гэты час у сталіцы). Сам Ілюмжынаў спакойна ўспрыняў інфармацыю пра дзіўныя падзеі ў небе. Па яго словах, з’яўлення лятаючых дыскаў трэба было чакаць — пра гэта яму казалі асабіста іншапланецяне.
Па матэрыялах расійскай прэсы