Расея. У выніку спякоты Расія разваліцца?

Палітолагі канстатуюць цікавы, на бачаны з 1990-ых гадоў працэс росту рэгіянальнага сепаратызму ў Расіі. Прычына – дэфіцыт мукі і крупы, якія з-за дрэннага ўраджаю (вынік цяперашняй спякоты) сталі вельмі дэфіцытнымі таварамі ў расійскай правінцыі. У многіх расійскіх гарадах грамадзяне мяшкамі скупляюць крупу і грэчку, якія даражэюць прыкладна на 15 % у тыдзень. Адначасова мясцовыя ўлады спрабуюць абмежаваць вываз харчоў за межы сваіх тэрыторый.

Палітолагі канстатуюць цікавы, на бачаны з 1990-ых гадоў працэс росту рэгіянальнага сепаратызму ў Расіі. Прычына – дэфіцыт мукі і крупы, якія з-за дрэннага ўраджаю (вынік цяперашняй спякоты) сталі вельмі дэфіцытнымі таварамі ў расійскай правінцыі. У многіх расійскіх гарадах грамадзяне мяшкамі скупляюць крупу і грэчку, якія даражэюць прыкладна на 15 % у тыдзень. Адначасова мясцовыя ўлады спрабуюць абмежаваць вываз харчоў за межы сваіх тэрыторый. Напрыклад Рада бяспекі Омскай вобласці пад старшынствам губернатара Леаніда Палежаева ўзмацніла кантроль за вывазам сельскагаспадарчай прадукцыі за межы рэгіёна. Прыклад Палежаева аказаўся папулярным і ў другіх абласцях. Што далей? Эксперты лічаць, што рост коштаў на крупы -- найперш чынам на грэчку -- працягнецца да верасня, калі будзе зразумелы аб’ём ураджаю гэтага года. Пасля гэтага тэндэнцыя развіцця грэчкавага сепаратызму стане больш відавочнай.
Па матэрыялах расейскай прэсы