Расія. Прыбіральні як нацыянальны праект

Дзякуючы праблемам прыбіральняў у Літве расійскія «патрыёты» знайшлі новую тэму для гонару.

225386_600_logo_1.jpg


Еўракамісія, як паведамлялася раней, мае намер аштрафаваць Літву за невыкананне патрабавання пра будаўніцтва каналізацыі ў населеных пунктах, дзе жыве больш за 2000 чалавек.
На гэта краіне трэба 100 мільёнаў еўра, а дзе іх узяць — невядома. І незразумела, ці варта ўвогуле фінансаваць такую праграму, паколькі літоўцы актыўна збягаюць з сельскай мясцовасці і малых гарадоў (у 2018 годзе ў Літве было 75 населеных пунктаў, у якіх пражывала больш за 2000 жыхароў, сёлета іх застанецца 66).
Між тым, у Расіі сітуацыя з прыбіральнямі, як не дзіўна, някепская. На 2013 год 67,6% хатніх гаспадарак у краіне мелі цэнтральную каналізацыю. Аналагічны ўзровень, паводле дадзеных Еўрастата, дасягнуты ў Італіі (69% насельніцтва), Партугаліі (70%) і Чэхіі (76%).
Аднак, як высвятляецца, радавацца рана. На думку патрыётаў, праблема прыбіральняў з часам стане вельмі важнай, паколькі іх адсутнасць будзе нівеляваць поспехі краіны ў іншых сферах, напрыклад, у космасе. Таму Пуціна нават заклікаюць запусціць федэральны праект пад назвай «Цёплая прыбіральня».
Паводле расійскай прэсы